У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі. Яе ўтварэнне стала важнай вяхой у гісторыі праваслаўя на беларускіх землях.
Гісторыя Полацкай епархіі
992 год - утворана Полацкая епіскапская кафедра (першая на тэрыторыі Беларусі).
1007 год - летапісная згадка аб першым праваслаўным полацкім храме - царкве Прасвятой Багародзіцы.
У сярэдзіне ХІ стагоддзя ў Полацку быў узведзены чацвёрты ў хрысціянскім свеце Сафійскі сабор.
Адсюль пачала свой праведны шлях князёўна Прадслава - святая прападобная Ефрасіння.
Ефрасіння Полацкая - князёўна, манахіня, ігумення манастыра Святога Спаса ў Полацку, паломніца, кананізаваная святая, асветніца і мецэнатка. Пабудавала жаночы і мужчынскі манастыры, зрабіўшы Полацк цэнтрам беларускай духоўнасці.
Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр - адзін з найстаражытнейшых і буйнейшых цэнтраў праваслаўя на тэрыторыі Беларусі. Заснаваны каля 1125 года прападобнай Ефрасінняй Полацкай. Да 1161 года на месцы драўлянай была пабудавана каменная Спаса-Праабражэнская царква.
5 чэрвеня адзначаецца дзень памяці святой Ефрасінні Полацкай, нябеснай заступніцы зямлі беларускай.
Крыніцы: сайт Беларускай праваслаўнай царквы, адкрытыя крыніцы