Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
29 мая 2024, 16:23

10 гадоў з моманту падпісання Дагавора аб стварэнні ЕАЭС

10 гадоў з моманту падпісання Дагавора аб стварэнні ЕАЭС 29 мая 2014 года ў Астане лідары Беларусі, Расіі і Казахстана падпісалі Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС).

Дагаворы аб далучэнні Арменіі і Кыргызстана да ЕАЭС падпісаны 10 кастрычніка 2014 года ў Мінску і 23 снежня 2014 года ў Маскве адпаведна.

Дагавор уступіў у сілу з 1 студзеня 2015 года. Падпісанне дагавора стала афіцыйным пачаткам еўразійскай інтэграцыі.

ЕАЭС - міжнародная арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі.

Мэты ЕАЭС - усебаковая мадэрнізацыя, кааперацыя і павышэнне канкурэнтаздольнасці нацыянальных эканомік.

У ЕАЭС забяспечваецца свабода руху тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы, правядзенне скаардынаванай, узгодненай або адзінай палітыкі ў галінах эканомікі.

Структура ЕАЭС:

- Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет - вышэйшы орган саюза,

- Еўразійскі міжурадавы савет,

- Еўразійская эканамічная камісія,

- Суд ЕАЭС.

Старшынства ў органах ЕАЭС перадаецца кожны год новай краіне* ў алфавітным парадку.

Дасягненні ЕАЭС за 10 гадоў:

- сукупны ВУП у ЕАЭС вырас з $1,6 трлн да $2,5 трлн,

- тавараабарот з трэцімі краінамі павялічыўся на 60% - з $579 млрд да $923 млрд,

- аб'ём узаемнага гандлю вырас з $45 млрд да $89 млрд,

- больш за 90% разлікаў праводзяцца ў нацыянальных валютах,

- прамысловая вытворчасць у 2023 годзе - 103,7 працэнта да 2022 года.

*Дзяржавы - члены ЕАЭС: Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан, Арменія.

Крыніцы: сайт ЕАЭС, адкрытыя крыніцы.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі