1 мая ў Беларусі адзначаецца Свята працы*.
Колькасць занятых у эканоміцы Беларусі (у 2021 годзе) - 4279,7 тыс. чалавек (46% ад агульнай колькасці насельніцтва).
Сярэдні ўзрост занятых - 41,6 года.
Размеркаванне колькасці занятага насельніцтва (у %):
- па палавой прыкмеце:
49,5% - мужчыны,
50,5% - жанчыны;
- па месцы пражывання:
78,7% - у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу,
21,3% - у сельскіх населеных пунктах;
- па ўзроўні адукацыі:
34,6% - вышэйшая,
23,1% - сярэдняя спецыяльная,
27,6% - прафесійна-тэхнічная,
13,3% - агульная сярэдняя,
1,4% - агульная базавая.
Топ 5 відаў эканамічнай дзейнасці (у %):
23,6% - прамысловасць;
14,4% - аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў;
10,4% - адукацыя;
8,6% - сельская, лясная і рыбная гаспадарка;
7,6% - ахова здароўя і сацыяльныя паслугі.
*Агульнарэспубліканскі святочны дзень устаноўлены Указам Прэзідэнта Беларусі №157 ад 26 сакавіка 1998 года.
Крыніца: Белстат Беларусі.