Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
30 мая 2019, 16:12

1 чэрвеня - Міжнародны дзень абароны дзяцей

На 1 студзеня 2019 года ў Беларусі пражывала 1868 тыс. дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.

Размеркаванне колькасці дзяцей па ўзросце (на 1 студзеня 2019 года ў працэнтах да агульнай колькасці дзяцей да 18 гадоў):

0-6 гадоў - 42,5%,

7-14 гадоў - 43,3%,

15-17 гадоў - 14,2%.

Большая частка ўсіх нараджэнняў звязана з нараджэннем жанчынай другога, трэцяга і наступных дзяцей. Штогод нараджаецца больш хлопчыкаў.

У 2018 годзе нарадзілася 94 тыс. дзяцей (48 тыс. хлопчыкаў і 46 тыс. дзяўчынак), у тым ліку 1042 двайнят і 13 трайнят.

Памеры аднаразовых дапамог:*

- пры нараджэнні першага дзіцяці Br2240,2 (10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму), другога і трэцяга - Br3136,28 (14 бюджэтаў пражытачнага мінімуму),

- штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў на першае дзіця Br362,46, на другое і наступных Br414,24, на дзіця-інваліда Br466,02.

Самыя папулярныя дзіцячыя імёны:**

Арцём, Міхаіл, Максім, Іван, Раман, Аляксандр, Даніла, Сафія, Марыя, Паліна, Ева, Ганна, Дар'я, Ксенія, Аліса.

*У маі 2019 года.

**У Мінску ў 2018 годзе.

Крыніца: Белстат, Мінскі гарвыканкам.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі