Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
01 чэрвеня 2020, 09:03

1 чэрвеня - Міжнародны дзень абароны дзяцей

У Беларусі ў сярэднім у 2019 годзе пражывалі 1869 тыс. дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.

Размеркаванне колькасці дзяцей па ўзростах (у 2019 годзе, у % да сярэднегадавой колькасці дзяцей да 18 гадоў):

0-6 гадоў - 780 тыс. (41,8%),

7-14 гадоў - 825 тыс. (44,1%),

15-17 гадоў - 264 тыс. (14,1%).

Больш за палавіну нараджэнняў звязаны з нараджэннем жанчынай другога, трэцяга і наступных дзяцей.

Штогод нараджаецца больш хлопчыкаў.

У 2019 годзе нарадзіліся 87,6 тыс. дзяцей (45,2 тыс. хлопчыкаў і 42,4 тыс. дзяўчынак), у тым ліку 1056 двайнят і 14 трайнят.

Памеры аднаразовых дапамог:*

- пры нараджэнні першага дзіцяці: Br2467,8, другога і трэцяга - Br3454,92;

- штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў: на першае дзіця - Br405,48, на другое і наступных - Br463,4, на дзіця-інваліда - Br521,33.

Топ-10 самых папулярных дзіцячых імёнаў: Максім, Арцём, Міхаіл, Аляксандр, Мацвей, Сафія, Ганна, Марыя, Ксенія, Настасся**.

* На 1 мая 2020 года.

** На 1 студзеня 2020 года.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі