Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
27 мая 2019, 00:35

Забег Zombie Run прайшоў у Жодзіне

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забег Zombie Run прайшоў у Жодзіне 26 мая. Гэта марафон, які можа прайсці не кожны, бо на шляху з вялікай колькасцю няпростых перашкод яшчэ былі армія зомбі, кроў, пот і непраходнае балота.

Легенда забегу такая: пры даследаванні невядомага раней Z-віруса, была парушана тэхніка бяспекі, што стала прычынай уцечкі гэтага віруса і прывяло да заражэння работніка лабараторыі. Недарэчная памылка стала прычынай масавай эпідэміі! Людзі заражаюцца і становяцца хадзячымі мерцвякамі. Настаў час бегчы! Зомбі ўсюды!

Правілы простыя, бягун перад стартам атрымлівае пояс з 3 стужкамі, якія сімвалізуюць яго жыцці. У час забегу трэба пазбягаць зомбі, каб яны не сарвалі стужкі. Калі ўдзельнік фінішуе хаця б з адной стужкай, ён атрымае медаль "уцалелых", калі ж стужак не засталося - зомбі ператвораць яго ў аднаго са "сваіх".-0-

Фота Дзяніса Касцючэнкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі