Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
20 лютага 2019, 20:32

XVIII Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі Благавест" адкрыўся ў Гродне

Калектывы з 8 краін сталі ўдзельнікамі XVIII Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў "Каложскі Благавест".

Удзельнікі прайшлі строгі адбор. Усяго ў конкурснай праграме будзе прадстаўлена больш за 40 калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Сербіі, Румыніі, Латвіі і Літвы. Некаторыя з удзельнікаў пераадольваюць не адну тысячу кіламетраў.

Фестываль адкрыўся 20 лютага канцэртам-адкрыццём заслужанага калектыву Беларусі Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Шырмы на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

Конкурсныя праслухоўванні пройдуць 21-22 лютага ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы, таксама ў гэтыя дні адбудуцца вячэрнія канцэрты харавых калектываў. 23 лютага на сцэне аблдрамтэатра адбудзецца вялікі гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў.

Першы фестываль "Каложскі благавест" прайшоў у 2002 годзе, ён быў прымеркаваны да 10-годдзя адраджэння Гродзенскай епархіі. У 2011 годзе Міністэрства культуры Беларусі прысвоіла фестывалю статус міжнароднага. Фестываль праводзіцца Гродзенскай праваслаўнай епархіяй сумесна з упраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама.

Фота Леаніда Шчаглова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі