Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
09 чэрвеня 2019, 09:20

Выпускныя вечары ў Беларусі

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выпускныя вечары ў Беларусі праводзіліся 8 і 9 чэрвеня.

У Брэсце

У Брэсце 8 чэрвеня ўрачыстым шэсцем прайшлі выпускнікі сярэдніх школ горада. У гэтым годзе атэстат атрымалі 2265 выпускнікоў сярэдняй школы, з якіх 129 уладальнікаў залатога і сярэбранага медаля, і 3089 выпускнікоў базавай школы. Фіналам дня стала штогадовае свята для выпускнікоў Ленінскага раёна г. Брэста "Пунсовыя ветразі".

Намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Барысюк'

Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Юрый Прасмыцкі ўручае медаль выпускніцы Дар'і Жыткоўскай'

У Гродне

Больш за 200 гродзенскіх выпускнікоў, якія атрымалі па выніках экзаменаў права на медалі, прайшлі па чырвонай дарожцы. Мерапрыемства адбылося 8 чэрвеня ў Гродзенскім абласным драмтэатры. У час урачыстай цырымоніі кіраўнікі горада ўручылі выпускнікам атэстаты і медалі. У гэтым годзе ў Гродзенскай вобласці 6 тыс. выпускнікоў, з іх каля 10% прэтэндуюць на медалі.

Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой уручае атэстаты і медалі выпускнікам'

Старшыныя Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Барыс Фёдараў уручае атэстат і медаль Ульяне Федасенка'

Выпускнікі-медалісты Уладзілен Лакцевіч і Аляксей Кулевіч'

У Гомелі

У 2019 навучальным годзе выпускнікамі школ і гімназій Гомеля сталі каля 2,7 тыс. навучэнцаў. Кожны пятнаццаты - медаліст.

У Мінску

У Мінскім ваенным сувораўскім вучылішчы 8 чэрвеня адбыўся выпуск 59 выхаванцаў. З уступленнем у дарослае жыццё іх павіншаваў міністр абароны Андрэй Раўкоў.

У Магілёве

8 чэрвеня прайшоў святочны вечар для выпускнікоў Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3. У гэтым годзе сярод выпускнікоў навучальнай установы 19 медалістаў. З іх 16 чалавек атрымалі залатыя медалі.-0-

Фота Вадзіма Якубёнка, Леаніда Шчаглова, Сяргея Халадзіліна, Раміля Насібуліна, Алега Файніцкага

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі