28 ліпеня, Гомель /Кар.БЕЛТА/. Актыўнае церабленне лёну вядуць спецыялісты філіяла ААТ "Гомельлён" "Уваравіцкі льнозавод". Пад лён тут адведзена 1500 га, асноўная частка якіх засеяна беларускім сортам "гранд". Адначасова з церабленнем спецыялісты гаспадаркі выконваюць нарыхтоўку льнянога насення для насеннага фонду. Ужо нарыхтавана 50 працэнтаў неабходнай колькасці насення, а церабленне лёну праведзена на плошчы 600 га.-0-
Фота Сяргея Халадзіліна
Імпартныя сарты высаджаны на месяц пазней, таму яны толькі зацвітаюць'
Сямейны экіпаж ільнаводаў Віктар Лаўрэнцікаў і яго сын Уладзіслаў'