Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
14 снежня 2017, 18:25

У Мінску ўключылі агні на навагодніх ёлках

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагоднія ёлкі Мінска заззялі агнямі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Зялёныя прыгажуні будуць зіхацець па 13 студзеня - з моманту ўключэння вулічнага асвятлення да 23.00 і з 6.00 да выключэння ліхтароў, а 24, 31 снежня і 6, 13 студзеня ад уключэння асвятлення да яго адключэння на наступны дзень.

Таксама сёння адбылося пробнае ўключэнне святочнай ілюмінацыі. Цэнтральныя праспекты горада будуць ззяць агнямі 23, 24, 25, 30, 31 снежня, 6, 7, 13 студзеня.

Як паведамлялася, адна гадзіна работы ілюмінацыі каштуе сталіцы Br350. Элементы асвятлення ўяўляюць сабой сучасныя светлавыя рашэнні, якія забяспечваюць нізкае спажыванне электраэнергіі.

Святочны настрой у сталіцы створаць як светлавыя матывы, якія ўжо даўно выкарыстоўваюцца на вуліцах, так і новыя элементы. У прыватнасці, да дзіцячых ранішнікаў каля Белдзяржцырка з'явіцца светлавая фігура "Клоўн". Горад ужо ўпрыгожваюць 3D-мяч, які свеціцца, каля мінскага Дома футбола, кніга каля Нацыянальнай бібліятэкі, арфа каля Белдзяржфілармоніі, трактар на Партызанскім праспекце, падарунак каля ГУМа, шайба каля "Мінск-Арэны".-0-

Фота Максіма Гучака.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі