ФОТАРЭПАРТАЖ: У Мінску праходзіць фестываль яўрэйскай народнай музыкі
7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Музыка клезмераў, прызнаная ва ўсім свеце, зусім нядаўна пачала вяртацца ў Беларусь. Традыцыя клезмераў - першапачаткова прызначаная для выканання на яўрэйскіх вясельных урачыстасцях - нарадзілася ва Усходняй Еўропе як спалучэнне музыкі ўсіх народаў, якія жылі тут, а ў далейшым атрымала развіццё ў ЗША і іншых краінах свету дзякуючы яўрэйскім эмігрантам.
На фестываль прыехалі музыканты з ЗША, Германіі, Польшчы, Украіны і Аўстрыі - усяго больш за дзясятак выканаўцаў і бэндаў. У рэпертуары фестывалю - традыцыйная клезмерская музыка.
Бясплатныя канцэрты праходзяць 7 і 8 лістапада ў Мінску на вул. Кастрычніцкая, 16. У рамках фестывалю таксама праходзяць творчыя майстар-класы, танцавальныя ўрокі, выстаўкі, будзе працаваць фуд-корт - усё прысвечана клезмерскай музыцы і яўрэйскай культуры.
Фота Ягора Паўлюшчыка