Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
20 студзеня 2019, 18:00

У аграгарадку Індура адкрылі музей лялькі

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 300 экспанатаў розных эпох прадставілі ў музеі лялькі ў цэнтры культуры аграгарадка Індура Гродзенскага раёна. Асобны стэнд прысвечаны традыцыйным лялькам-абярэгам, ёсць экзэмпляры, выкананыя ў стылістыцы канца XIX - пачатку XX стагоддзя. Людзі старэйшага ўзросту змогуць акунуцца ў сваё дзяцінства ў раздзеле савецкіх цацак. Асобная экспазіцыя адведзена сучасным лялькам. Сярод экспанатаў і аксесуары: адзенне, каляскі, ложачкі, а таксама старыя фатаграфіі.

Фота Леаніда Шчаглова

Старшыня СВК імя Дзеньшчыкова Васіль Свірыд, начальнік аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама Наталля Рамановіч, старшыня Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Лябецкі, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч'
Лялька майстрыхі з Ваўкавыска Надзеі Развадоўскай'
Майстар аддзела этнаграфіі і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Ірына Рынкевіч са сваімі лялькамі'
Майстрыха цэнтра культуры аграгарадка Індура Гродзенскага раёна робіць лялькі'
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі