6 ліпеня, Александрыя /Кар. БЕЛТА/. Свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") праходзіць у аграгарадку Александрыя (Магілёўская вобласць) 6-7 ліпеня. Гулянні традыцыйна разгарнуліся ў маляўнічым месцы на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты - Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці - Магілёўскую і Віцебскую. Галоўнай на свяце стала тэма малой радзімы.
Лукашэнка: свята "Купалле" стала яркім сімвалам братэрскай дружбы народаў Беларусі, Расіі і Украіны
Кульмінацыяй першага дня стаў гала-канцэрт "Зроблена ў Беларусі" на галоўнай пляцоўцы.
Пасля канцэрта на левым беразе Дняпра запалілі галоўны купальскі касцёр, а неба над Александрыяй расквеціў маляўнічы феерверк і піратэхнічнае шоу.
Фота Алега Файніцкага