Свята карэйскай культуры прайшло ў Мінску 5 жніўня на тэрыторыі Верхняга горада. На мерапрыемстве творчы калектыў карэйскай культуры "Арыранг" пры ГА "Асацыяцыя беларускіх карэйцаў" паказаў мінчанам і гасцям сталіцы танцы з нажамі, веерамі, барабанамі, прадаставіў магчымасць азнаёміцца з элементамі традыцыйнага карэйскага касцюма. Таксама пасольства Рэспублікі Карэя ў Беларусі падрыхтавала канцэрт карэйскай поп-музыкі.
Арганізатарамі свята карэйскай культуры ў Мінску выступілі Мінгарвыканкам, ГА "Асацыяцыя беларускіх карэйцаў", пасольства Рэспублікі Карэя ў Беларусі і дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу "Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур".
Фота Аксаны Манчук.