9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна" прайшоў у сталіцы 8 красавіка. Пераможцай стала студэнтка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Лізавета Абрамкіна.
Усяго за карону і права прадстаўляць Мінск у рэспубліканскім фінале змагаліся дзяўчыны з 10 устаноў вышэйшай адукацыі.
"Міс Беларусь-2018" Марыя Васілевіч'
У мерапрыемстве прыняла ўдзел ZENA, прадстаўніца Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне -2019" (у цэнтры)'
Арганізатарам гарадскога этапу выступае Мінскі гарадскі камітэт БРСМ.-0-
Фота Аксаны Манчук