25 мая, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Магілёўскі аэраклуб імя Кулагіна (ДТСААФ) сумесна з гарвыканкамам 25 мая арганізаваў спартыўна-забаўляльнае свята "Крылы Перамогі", прысвечанае 75-й гадавіне вызвалення Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой Радзімы.
У час свята была арганізавана работа авіямадэльнай і матацыклетнай секцый, выставак рэтрааўтамабіляў і картынгаў, ракетамадэльнай і парапланернай пляцовак, ціраў. Жадаючыя змаглі зрабіць аглядныя палёты на самалёце Ан-2, верталёце Мі-2. Гасцей таксама чакалі паказальныя выступленні парашутыстаў, самалётаў Як-52 і Як-55, майстар-класы, гульнявыя праграмы і квесты.-0-
Фота Алега Файніцкага