
Уладзімір Пракапцоў
Навіны сюжэта
"Год гістарычнай памяці"
У Гомелі ў палацы Румянцавых і Паскевічаў адбылося адкрыццё персанальнай выставы заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, члена Беларускага саюза мастакоў, генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, ураджэнца Гомельскай вобласці Уладзіміра Пракапцова.
Выстава жывапісных работ прысвячаецца Году малой радзімы, а таксама 65-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Пракапцова. Яна называецца "Мая Беларусь". Аўтар прадставіў работы розных гадоў, але ўсе яны аб'яднаны настальгіяй па малой радзіме - Добрушскім раёне.
Фота Сяргея Халадзіліна











