Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
20 студзеня 2019, 14:42

Міжнародны конкурс па спартыўных танцах "Віцебская сняжынка"

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXXIV Міжнародны конкурс па спартыўных танцах "Віцебская сняжынка" прайшоў у абласным цэнтры. На працягу двух дзён (19-20 студзеня) у канцэртнай зале "Віцебск" танцоры з 15 краін свету змагаліся за званне лепшых.

Традыцыйна ўдзельнікі прадэманстравалі сваё майстэрства ў еўрапейскай і лацінаамерыканскай праграмах. Самыя юныя пары прадставілі на суд журы камбінаваныя праграмы (стандарт+лаціна).

"Віцебская сняжынка" - прэстыжнае міжнароднае спаборніцтва. Гэта адзін з конкурсаў Сусветнай федэрацыі спартыўных танцаў (World DanceSport Federation). Вынікі пар з катэгорый "Моладзь-1" і "Моладзь-2" пойдуць у залік іх сусветнага рэйтынгу. Заснавальнікамі фестывалю з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт.

Фота Аляксандра Хітрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі