Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Мінск адсвяткаваў Дзень горада

Фотарэпартаж 14.09.2019 | 09:07

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Святкаванні Дня горада пачаліся ўжо 13 верасня з мерапрыемстваў у асобных установах і ўшаноўвання гараджан, а сёння гулянні разгарнуліся па ўсёй сталіцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Традыцыйна афіцыйны старт святочным мерапрыемствам дала цырымонія ўскладання кветак на пляцоўцы ля стэлы "Мінск - горад-герой".

Марафон забаў для ўсіх узростаў чакаў наведвальнікаў пляцоўкі Палаца спорту. Тут прадоўжыліся спаборніцтвы на званне мацнейшага пажарнага-ратавальніка, за якое змагаліся прадстаўнікі аварыйна-выратавальных службаў Беларусі і яшчэ дзевяці краін блізкага і далёкага замежжа.

Відовішчным стаў другі дзень фестывалю H.O.G. Rally Minsk 2019: мотааматары, праехаўшы калонай з амаль 8 тыс. байкаў ад Кургана Славы, шумна і весела адзначылі на гэтай пляцоўцы закрыццё чарговага сезона. Драйву дадала маштабная музычная праграма (рок-група "7Б" і рэпер ST), працавала выстаўка-продаж унікальных прадметаў ручной работы і дзіцячы гарадок, фуд-корты.

Упершыню ў рамках H.O.G. Rally Minsk выступілі спартсмены на флайбордах
Упершыню ў рамках H.O.G. Rally Minsk выступілі спартсмены на флайбордах'

У паркавай зоне ўздоўж праспектаў Пераможцаў і Машэрава прайшоў міжнародны гістарычны фестываль "Мiнск старажытны". Маштабнасці падзеі надаў удзел клубаў гістарычнай рэканструкцыі не толькі з Беларусі, але і з Украіны, Расіі, Нідэрландаў, Італіі, ЗША і Кітая.

Прэзентацыя адразу некалькіх сталічных праектаў адбылася ў гістарычным цэнтры - Верхнім горадзе. "Мінск інтэрнацыянальны" паказаў, як праходзяць святы нацыянальных культур у беларускай сталіцы і які яе турыстычны патэнцыял, выступілі музычныя калектывы "Пешаходкі", адбыліся паказы тэатральнага праекта "Без сцэны". У канцэртнай зале "Верхні горад" апоўдні надышла гадзіна рамантыкі - прайшла ўрачыстая цырымонія шлюбу "Дзевяць гісторый кахання".

Традыцыйнае ўручэнне ўзнагарод "Мінчанін года" на гэты раз адбылося на Кастрычніцкай плошчы ў 20.00 з удзелам двух аркестраў і майстроў мастацтваў Беларусі. Фінальным акордам гэтага дня стаў музычна-піратэхнічны феерверк-шоу на беразе Свіслачы ў 23.00.

У Заводскім раёне цэнтральнай пляцоўкай гулянняў стала тэрыторыя каля спарткомплексу "Чыжоўка-Арэна". У праграме дзіцячыя спаборніцтвы на бегавелах SpeedRacer, аўтамабільныя спаборніцтвы Minsk Street Attack 2019, забег "Абцасік" (на шпільках не ніжэйшых за 5 см), работа атракцыёнаў і шумны кірмаш, канцэртныя праграмы і інтэрактыўныя зоны, паказальныя выступленні па рукапашным баі, майстар-класы, лазертаг, адпраўленне ў віртуальную рэальнасць у спецыяльных ачках, аква-грым, дзіцячы гарадок і многае іншае.

На спецыяльнай пляцоўцы ў парку імя 900-годдзя горада Мінска, размешчанай за "Чыжоўка-Арэнай", прайшлі выязныя цырымоніі рэгістрацыі шлюбу. І тут жа былі арганізаваны зручныя лаўнж-зоны кіназалы пад адкрытым небам - з трыма бясплатнымі сеансамі (у 14.00, 16.30 і 18.00).

У парку імя Паўлава ў Маскоўскім раёне адбыліся раённыя спаборніцтвы па велабіятлоне і паркавым валейболе. А ў Парку экстрэмальных відаў спорту (вул. Сталетава, 1) правялі маладзёжны фестываль вулічнай культуры і спору Minsk Street Summit 2019.

У Фрунзенскім раёне спорт спраўляў баль у скверы на вул. Сердзіча: "Спартыўны парад", гонкі на веласіпедах, роліках, самакатах, жартоўныя забегі дарослых і дзяцей. У парку імя Уга Чавеса можна было знайсці забавы для ўсёй сям'і на фестывалі Family Party.

У Кастрычніцкім раёне пляцоўкай для святочнай канцэртна-забаўляльнай праграмы стаў парк "Курасоўшчына" ГЦ "Сонечная даліна", у Партызанскім - Цэнтральны дзіцячы парк імя М. Горкага, Першамайскім - парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў і Дзіцячая чыгунка. У Савецкім раёне мерапрыемствы прайшлі на пляцоўцы перад галоўным корпусам БНТУ і ў Камароўскім скверы. У Ленінскім раёне за забавамі для ўсёй сям'і і музычным настроем можна было адправіцца ў Лошыцкі парк альбо да пляцоўкі перад кінатэатрам "Салют", у Цэнтральным - у Траецкае прадмесце і музейна-паркавы комплекс "Перамога". У апошнім, дарэчы, адбыўся экаквест. Любы жадаючы змог прайсці ЗОЖ-тэст, паспрабаваць адрозніць экаміф ад рэальнасці і даведацца пра магчымасці другаснага выкарыстання патрэбных у побыце рэчаў.

Цэнтральны батанічны сад запрашаў у падарожжа па маленькай Эладзе. Маляўнічыя ландшафты падзелены на тэматычныя зоны, у кожнай быў свой сімвал - адна або некалькі старажытнагрэчаскіх муз. Можна было ўбачыць тэатральныя пастаноўкі і перформансы, нацешыцца жывой музыкай і высокай паэзіяй, навучыцца танцаваць сіртакі і праслухаць пазнавальныя лекцыі. Для самых маленькіх была падрыхтавана асобная творчая і забаўляльная праграма з тэатральнымі паказамі і майстэрнямі.

У дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі праходзіў фестываль беларускай традыцыйнай музыкі Rajok. У праграме фестывалю былі заяўлены такія этнагрупы, як Vuraj, Re1ikt, H.S.P., лідар групы "Троіца" Іван Кірчук з монаспектаклем "Дарожка", аўтэнтычныя калектывы "Варган", "Рада", сёстры Лук'яновіч з Палесся. Адбыўся конкурс маладых фальклорных калектываў.

Забавы для маленькіх і дарослых падрыхтаваў і сталічны заапарк: выступленні творчых калектываў сталіцы, рамесны кірмаш, паказальныя кармленні мядзведзяў і зуброў, пазнавальны квест аб тыграх "Паласаты Джэнтльмен".

Дзяржаўны літаратурны музей імя Я. Купалы прысвяціў гісторыі Мінска захапляючы квест "Код Купалы".

Мінская абласная бібліятэка імя Пушкіна ўжо з 4 верасня падарыла сваім чытачам магчымасць адправіцца ў інтэлектуальную гульню-падарожжа "Горад свой хочам спазнаць".

"Белпошта" ў Дзень горада падарыла мінчанам і гасцям сталіцы магчымасць бясплатна адправіць паштоўкі любімым і блізкім. Гэта можна было зрабіць на Галоўпаштамце з 12.00 да 15.00 і ў аддзяленні №63 (вул. Нёманская, 35) - з 10.00 да 11.00.-0-

Фота Максіма Гучака, Раміля Насібуліна, Сяргея Шэлега

Версія для друку
Усе фотарэпартажы
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.