Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
18 жніўня 2017, 16:53

Лукашэнка пратэсціраваў новы камбайн і навучыў журналістаў жаць сярпом

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання гаспадарак у Шклоўскім і Аршанскім раёнах азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі ў краіне, сучаснымі ўзорамі сельскагаспадарчай тэхнікі і асабіста на камбайне праінспектаваў ход жніва

Кіраўнік дзяржавы прыбыў на пшанічнае поле ААТ "Александрыйскае" на квадрацыкле і адразу адзначыў, што сённяшнія месцы выбраны для наведвання не выпадкова. "Я сёння прыехаў на работу. Гэта поле Прэзідэнта. Некалі хтосьці з лёгкай рукі гэта сказаў. Гэта сапраўды маё поле, дзе я працаваў (з малых год. - Заўвага БЕЛТА)", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Увазе Прэзідэнта на полі быў прадстаўлены камбайн КЗС-1624-1, які займае верхнюю ступень мадэльнага рада камбайнаў "Палессе". Кіраўніку дзяржавы далажылі аб тэхнічных асаблівасцях мадэлі і вопыце яе эксплуатацыі ў палявых умовах.

Затым кіраўнік дзяржавы прапанаваў выпрабаваць камбайн у рабоце. Месца камбайнера заняў адзін з работнікаў сельгаспрадпрыемства. Побач з ім размясціўся малодшы сын Прэзідэнта Мікалай. Аляксандр Лукашэнка заняў месца на пляцоўцы каля кабіны і азнаёміўся з работай тэхнікі на хаду.

Пасля Прэзідэнт правёў журналістам, якія суправаджалі яго, майстар-клас па ўборцы збожжавых сярпом. У своеасаблівай талацэ прынялі актыўны ўдзел кіраўнікі мясцовай вертыкалі ўлады і іншыя чыноўнікі, у тым ліку віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы.

Паўдзельнічаць ва ўборцы збожжавых традыцыйным спосабам Кіраўнік дзяржавы прапанаваў пасля таго, як журналісты арганізавалі свой флэш-моб, надзеўшы на мерапрыемства майки з арнаментам, каб падкрэсліць нацыянальны каларыт і сувязь пакаленняў, якія стагоддзямі жылі і працавалі на беларускай зямлі, вырошчвалі збожжа на палях.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі