Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
12 снежня 2018, 21:44

Канцэртам камернага аркестра завяршыўся фестываль імя Салярцінскага ў Віцебску

Урачыстае закрыццё ХХХ Міжнароднага музычнага фестывалю імя Салярцінскага прайшло 12 снежня пад гукі Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова.

У праграме першага аддзялення - твор маладога беларускага кампазітара Канстанціна Яськова "Кросны Макошы" для народнага голасу, струнных, ударных і фартэпіяна. У другім прагучала музыка кампазітараў XIX-XX стагоддзяў А. Руселя, А. П'яцалы, Ф. Крайслера і П. Сарасатэ. У канцэрце прыняў удзел французскі скрыпач Франсуа Піно-Бенуа, нашчадак знакамітага роду.

Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама і Віцебская абласная філармонія.

Фота Аляксандра Хітрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі