ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 13 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
28 студзеня 2016, 11:29

Іван Шамякін: "Для мяне самы вялікі гонар - напісаць добры раман"

Іван Шамякін
Іван Шамякін

Імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна добра ведаюць і любяць чытачы. Яго кнігі "Крыніцы", "Трывожнае шчасце", "Сэрца на далоні", "Снежныя зімы", "Атланты і карыятыды", "Петраград - Брэст" і многія іншыя складаюць шматтомны летапіс мінулай эпохі, яскрава і ўсебакова раскрываюць лёс беларускага народа ў XX стагоддзі. 30 студзеня спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння знакамітага пісьменніка. Фотарэпартаж БЕЛТА, заснаваны на архіўных матэрыялах агенцтва, прысвечаны Івану Пятровічу Шамякіну.

Народны пісьменнік Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Іван Шамякін

Іван Шамякін са свякамі ў вёсцы Церуха (50-я гады)

Тыдзень беларускай літаратуры ў Літоўскай ССР. Члены Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР (злева направа): К. Кірэенка, М.Калачынскі, А. Зарыцкі, П. Пестрак, П. Броўка, С. Грахоўскі, А. Звонак, І. Шамякін, П. Макаль, А. Вялюгін, Т. Хадкевіч, П. Глебка. Літва, 15 верасня 1958 года

Беларускі пісьменнік І.П. Шамякін. Мінск, студзень 1971 года

Пісьменнік Іван Шамякін на свяце паэзіі дае аўтографы. Вёска Мікалаеўшчына (на радзіме Якуба Коласа), верасень 1974 года

Пісьменнікі (злева направа) Барыс Сачанка, Анатоль Вярцінскі, Іван Шамякін, Максім Танк, Мікола Гамолка і Іван Чыгрынаў. Мінск, 3 жніўня 1978 года

Іван Шамякін (злева) і Максім Танк. Мінск, 14 верасня 1978 года

У Беларускім акадэмічным тэатры імя Я. Купалы (злева направа): рэжысёр Г. Уладамірская, заслужаны артыст БССР Б.Уладамірскі, народная артыстка БССР М. Захарэвіч, народны пісьменнік Беларусі І. Шамякін, артыстка А. Ельяшэвіч і рэжысёр Б. Эрын. Мінск, студзень 1981 года

Андрэй Макаёнак са сваім сябрам Іванам Шамякіным. 1981 год

У рэдакцыі Беларускай Савецкай энцыклапедыі: галоўны рэдактар БСЭ І. Шамякін, намеснік адказнага сакратара Н. Філімонаў, намеснікі галоўнага рэдактара А. Петрашкевіч, І. Хаўратовіч, загадчык рэдакцыі мовы, літаратуры і фальклору В.Семенякоў. Мінск, студзень 1981 года

На ўручэнні прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва. Лаўрэаты (злева направа) А.А. Дудараў - драматург, заслужаны дзеяч мастацтва Рэспублікі Беларусь, А.В. Пятрэнка - акцёр, народны артыст Расійскай Федэрацыі, І.П. Шамякін - празаік, драматург, народны пісьменнік Беларусі, 2002 год

І.П. Шамякін з унучкай Славянай. Мінск, 17 лістапада 1987 года

ДАСЬЕ: Да 95-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна
Усяго з-пад пяра Івана Шамякіна выйшла 12 раманаў, 26 аповесцей, 10 п'ес, некалькі дзясяткаў апавяданняў, дзённікавыя запісы, вялікая колькасць артыкулаў, нарысаў. За 60 гадоў творчага шляху выйшлі ў свет 130 кніг пісьменніка агульным тыражом звыш 25 млн экзэмпляраў.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі