Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
02 лістапада 2019, 17:06

Гонка BisonTrail прайшла ў Раўбічах

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У суботу, 2 лістапада, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" прыняў адзін з самых складаных бегавых стартаў "Bison Trail".

Амаль 500 удзельнікаў зведалі на сабе круты нораў "Беларускай Швейцарыі" - вузкія лясныя сцежкі, грунтавыя дарожкі шырынёй метр, паваленыя дрэвы, ручаі, камяні і ўчасткі ляснога бездарожжа, прысыпаныя палым лісцем. А галоўнае: бясконцыя спуск - пад'ём - спуск. Перапад вышынь на трасе склаў 100 метраў. Кожны з удзельнікаў мог выбраць дыстанцыю сабе пад сілу: 20 км, 10 км або 5 км.

Усе ўдзельнікі пераадолелі маршрут без страт, не ўлічваючы адзення і абутку. Пераможцаў забегу ўзнагародзілі прызамі, а кожны, хто фінішаваў, атрымаў памятны медаль.-0-

Фота Дзяніса Касцючэнкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі