
Навіны сюжэта
"Еўрабачанне-2017"
Як жа ў прэс-цэнтры "Еўрабачання-2017" крычалі ад захаплення беларускія журналісты пасля аб'яўлення Беларусі, якая выйшла ў фінал конкурсу! А апладзіравалі як! Адчуванне поўнага шчасця. Радасць была і таму, што назвалі вядучыя шоу Беларусь другой і яшчэ на працягу ўсяго аб'яўлення краін-фіналістаў журналісты, у скорасным рэжыме перадаючы на свае рэсурсы інфармацыю, час ад часу ды і ўсклікнуць: "Ну як жа выдатна! Як выдатна!". Ды і самі NaviBand праз паўгадзіны, дзелячыся перажываннямі, скажуць, што гэта было неверагодна.














Вось такім вельмі шчаслівым зрабілі NaviBand вечар 11 мая для многіх-многіх людзей.

Жанна КАТЛЯРОВА,
БЕЛТА.-0-