27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 25-26 кастрычніка ў Мінску праходзіў фестываль баявых мастацтваў "Мінскі рубеж". 26 кастрычніка адбыўся прафесійны турнір BFC 48, на якім атлеты правялі 12 паядынкаў па правілах MMA, К-1, каратэ і таэквандо ITF.
Арганізатарамі спаборніцтваў BFC 48 выступілі Беларуская федэрацыя рукапашнага бою і змешаных адзінаборстваў, адміністрацыя Заводскага раёна Мінска і CA Promotion.-0-
Фота Аксаны Манчук