Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
13 студзеня 2019, 17:05

Дабрачынная акцыя "Дарога дамоў!"

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі 13 студзеня 2019 года Грамадскае аб'яднанне аховы жывёл "Эгіда" правяло дабрачынную акцыю "Дарога дамоў!"

Усе жывёлы, прадстаўленыя на мерапрыемстве, прышчэплены, здаровыя, па ўзросце стэрылізаваны і любяць гуляць з людзьмі. Арганізатары далі магчымасць усім жадаючым пагуляць з кошкамі і сабакамі, сфатаграфавацца з імі. Кожнага наваспечанага ўладальніка ката або сабакі чакалі падарункі ад арганізатараў і партнёраў: корм, адраснік, бясплатная кансультацыя ветэрынара. 

Акрамя пошуку новага дома для жывёл, ГААЖ "Эгіда" лічыць, што адной з галоўных мэт акцыі з'яўляецца не толькі выхаванне ў людзей пазітыўных, добрых пачуццяў у адносінах да братоў нашых меншых, прыцягненне ўвагі да праблемы бяздомных жывёл Беларусі, згуртаванасць неабыякавых людзей у вырашэнні гэтай праблемы, але і вядома ж пошук новых валанцёраў - людзей, якія жадаюць рабіць дабро! 

Фота Максіма Гучака

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі