Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 кастрычніка 2025, 11:08

Звыш 9,9 млн тон збожжа з рапсам і кукурузай намалочана ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звыш 9,9 млн тон збожжа з рапсам і кукурузай намалочана ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

Паводле аператыўных даных на 22 кастрычніка, з палёў краіны намалочана 9923 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай.

У разрэзе абласцей намалочана: у Мінскай - 2453 тыс. т, у Брэсцкай - 1974 тыс. т, у Гродзенскай - 1937 тыс. т, у Магілёўскай - 1309 тыс. т, у Гомельскай - 1209 тыс. т, у Віцебскай - 1041 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 91 працэнта плошчаў, што складае 2119 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) вышэйшая за мінулагоднюю на 4,9 ц/га.

Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 684 тыс. т - 98 працэнтаў ад плана. Нарыхтавана льнотрасты 185 тыс. т, ураджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 12,9 ц/га.

Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 85 працэнтаў плошчаў, што складае 863 тыс. га. Нарыхтавана сенажу - 13 788 тыс. т (99 працэнтаў плана). Сіласу - 17 368 тыс. т (84 працэнты плана). Травяных кармоў - 8957 тыс. т (89 працэнтаў плана).

Цукровыя буракі ўбраны з 68 працэнтаў плошчаў. Накапана 3672 тыс. караняплода. Ураджайнасць таксама вышэйшая за мінулагоднюю на 37,7 ц/га.

Бульбы накапана 663 тыс. т, што на 127 тыс. т больш па краіне, чым на гэту ж дату ў мінулым годзе. Ураджайнасць таксама вышэйшая за мінулагоднюю.

Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 151 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 79 працэнтаў.

Узарана пад зябліва на плошчы 278 тыс. га, што складае 19 працэнтаў ад плана ў 1432 тыс. га.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі