Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 кастрычніка 2022, 10:37

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за верасень выраслі на 0,5 працэнта да $7,503 млрд

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка 2022 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7 503,3 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За верасень золатавалютныя рэзервы выраслі на $39,2 млн (на 0,5 працэнта) пасля павелічэння ў ліпені на $97,6 млн (на 1,3 працэнта).

"Пачынаючы са жніўня 2022 года інфармацыя аб аб'ёме міжнародных рэзервовых актываў будзе публікавацца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка без дэталізацыі іх структуры, а таксама пазначэння фактараў, якія паўплывалі на іх змяненне", - удакладнілі ў Нацбанку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі