Сцяг Аўторак, 3 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 ліпеня 2019, 09:59

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да $8,3 млрд

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня, паводле папярэдніх даных, склалі $8 млрд 290,7 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За чэрвень золатавалютныя рэзервы выраслі на $200,7 млн (на 2,5 працэнта) пасля росту ў маі 2019 года на $521,6 млн (на 6,9 працэнта).

У чэрвені ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $250 млн.

Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у чэрвені стала павышэнне цаны золата на міжнародным рынку. Таксама павелічэнню рэзерваў садзейнічалі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, і паступленне сродкаў ад продажу Нацбанкам і Мінфінам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце. Акрамя таго, актуалізавана метадалогія разліку золатавалютных рэзерваў, што абумовіла рост паказчыка на суму каля $70 млн.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі