Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $7 млрд

Эканоміка 07.02.2019 | 09:51
Фота з архіва
Фота з архіва

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лютага, паводле папярэдніх даных, склалі $7 млрд 17,7 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацы і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За студзень 2019 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на $139,9 млн (на 2 працэнты).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках студзеня абумоўлена планавым пагашэннем урадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму прыкладна $650 млн.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у студзені садзейнічалі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, павелічэнне кошту манетарнага золата, паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рота інфармацыйных тэхналогій Функцыянальнае прызначэнне РІТ - распрацоўка сістэмнага і праграмнага забеспячэння сумесна з падраздзяленнямі Ваеннай акадэміі і іншымі навуковымі і навучальнымі ўстановамі.