Сцяг Панядзелак, 19 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 снежня 2025, 14:43

Золатавалютныя рэзервы Беларусі па выніках 2026 года павінны скласці не менш як $9,2 млрд

Фота з архіва
Фота з архіва
16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі па выніках 2026 года павінны скласці не менш як $9,2 млрд. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка ў размове з журналістамі па выніках пасяджэння праўлення Нацбанка, на якім былі зацверджаны асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2026 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паказчык золатавалютных рэзерваў на 2026 год - не менш як $9,2 млрд, таму што цэны валацільныя, у прыватнасці на металы, а таксама чакаецца пагашэнне дзярждоўгу. Не менш як $9,2 млрд - гэта бяспечны паказчык. Калі будзе больш, то добра", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле папярэдніх даных на 1 снежня 2025 года, золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся да $13,9 млрд і дасягнулі новага гістарычнага максімуму.

Старшыня праўлення Нацбанка адзначыў, што падтрыманне ўзроўню золатавалютных рэзерваў - адзін з асноўных напрамкаў работы. "Прадугледжваецца, што Міністэрства фінансаў зможа рэфінансаваць частку валютнага доўгу. З другога боку, Нацыянальны банк будзе набываць валюту на ўнутраным рынку пры ўмове, што эканоміка зможа згенерыраваць дастатковы ўзровень яе чыстага прытоку ў краіну", - дадаў ён.-0-

Фота Мікалая Пятрова
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі