Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 верасня 2020, 11:02

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 верасня склалі амаль $7,5 млрд

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 верасня, паводле папярэдніх даных, склалі $7 457,8 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За жнівень золатавалютныя рэзервы знізіліся на $1 399,6 млн (на 15,8 працэнта) пасля росту ў ліпені на $61,8 млн (на 0,7 працэнта).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках жніўня ў асноўным абумоўлена продажам Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа". Пры гэтым урадам і Нацбанкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму $351,7 млн.

"Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у жніўні садзейнічала паступленне сродкаў ад продажу аблігацый Міністэрства фінансаў, намінаваных у замежнай валюце, а таксама паступленне замежнай валюты ў бюджэт", - адзначылі ў банку.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш як $7,3 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі