Фота з архіва
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 мая, паводле папярэдніх даных, склалі $10,942 млрд у эквіваленце. Адпаведныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
За красавік 2025 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $872,8 млн (на 8,7 працэнта) пасля росту ў сакавіку на $662,3 млн (на 7,04 працэнта).
Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 мая бягучага года склаў $3,8203 млрд, павялічыўшыся за красавік на $513,1 млн (на 15,5 працэнта), аб'ём манетарнага золата - $5,719 млрд, павялічыўшыся на $326,3 млн (на 6 працэнтаў).
Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2025 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.-0-