Сцяг Пятніца, 13 лістапада 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 лістапада 2026, 10:50

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 лістапада склалі $14,257 млрд

Фота з архіва
Фота з архіва
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі зменшыліся за кастрычнік на $376,5 млн і на 1 лістапада 2026 года склалі $14,257 млрд. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.

"Скарачэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў звязана са зніжэннем цаны на золата на міжнародных рынках", - растлумачылі ў Нацбанку.

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 лістапада склаў $6,0808 млрд, павялічыўшыся за кастрычнік на $89,1 млн, аб'ём манетарнага золата - $6,7766 млрд, зменшыўшыся на $461 млн.

Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2026 года павінен скласці не менш як $9,2 млрд.-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі