ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 мая 2023, 10:44

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў І квартале вырас на 11,6 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У І квартале 2023 года знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі вырас на 11,6 працэнта і склаў $23,3 млрд. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў студзені-сакавіку 2023 года заставалася дадатным, склаўшы $242,8 млн. Даныя Нацбанка сведчаць аб паспяховай адаптацыі беларускай эканомікі да новых умоў і наяўнасці попыту на айчынныя тавары і паслугі за мяжой.

Асноўны ўклад у фарміраванне прафіцыту ў знешнім гандлі па-ранейшаму ўносіла значнае дадатнае сальда знешняга гандлю паслугамі, адзначылі ў банку. У студзені-сакавіку яно склалася ў памеры $754,7 млн. Пры гэтым экспарт паслуг за І квартал 2023 года склаў $2,1 млрд, імпарт - $1,4 млрд.

У сваю чаргу сальда знешняга гандлю таварамі ў студзені-сакавіку склалася адмоўнае ў памеры $511,9 млн. Экспарт тавараў за І квартал 2023 года склаў $9,6 млрд, імпарт - $10,2 млрд.

У сакавіку 2023 года экспарт тавараў вырас адносна сакавіка 2022 года на 47,7 працэнта, лютага 2023 года - на 10,6 працэнта і склаў $3,5 млрд. У той жа час імпарт тавараў павялічыўся адносна сакавіка 2022 года на 45,8 працэнта, адносна лютага 2023 года - на 11,5 працэнта, склаўшы за месяц $3,7 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі