Сцяг Аўторак, 18 жніўня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 жніўня 2026, 12:37

Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені-чэрвені перавысіў $50,2 млрд

Фота з архіва
Фота з архіва
5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі знешнегандлёвы абарот тавараў у студзені - чэрвені гэтага года склаў $50,2915 млрд. Такія даныя апублікаваны на сайце Белстата, паведамляе БЕЛТА.

За гэты перыяд экспарт тавараў склаў $23,7559 млрд, імпарт - $26,5356 млрд.

Да ўзроўню студзеня - чэрвеня 2025 года з разліку ў бягучых цэнах абарот знешняга гандлю таварамі склаў 121,3%, экспарт - 123,2%, імпарт - 119,6%.-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі