Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Змяненні ў Падатковы кодэкс будуць стымуляваць да добраахвотнай выплаты падаткаў - Налівайка

Эканоміка 14.09.2018 | 14:51

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Змяненні ў Падатковы кодэкс, якія прапануецца ўнесці з 2019 года, будуць стымуляваць да добраахвотнай выплаты падаткаў, паведаміў сёння журналістам міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У новым Падатковым кодэксе акцэнт зроблены на папярэджанне парушэнняў, а не прымяненне штрафных санкцый. Гэтага падыходу МПЗ прытрымліваецца пры правядзенні кантрольнай дзейнасці. "Ужо сёння інфармацыйныя сістэмы дазваляюць у значнай ступені аддалена кантраляваць дзейнасць суб'ектаў гаспадарання і ажыццяўляць кантроль без умяшання ў іх бягучую работу", - адзначыў Сяргей Налівайка.

МПЗ таксама падтрымлівае замацаванне ў ПК прынцыпаў разумнасці і суразмернасці пакарання за падатковыя парушэнні. Так, адно з прапануемых новаўвядзенняў заключаецца ў тым, што памер пені не павінен перасягаць суму даналічанага падатку (збору).

Міністэрства па падатках і зборах і Вярхоўны суд праводзяць сёння круглы стол па змяненні падатковага заканадаўства для далейшага развіцця прадпрымальніцтва.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.