Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 мая 2022, 19:47

Жыдкоў: узровень даверу да беларускай прадукцыі за мяжой даволі высокі

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень даверу да беларускай прадукцыі за мяжой даволі высокі. Аб гэтым сказаў старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Алега Жыдкова, канцэрн у меншай ступені зведвае складанасці ў сувязі з санкцыямі, паколькі навучыўся працаваць самастойна, незалежна ад магчымасці або немагчымасці паставак сваёй прадукцыі ў еўрапейскім напрамку.

"Сёння мы пераарыентуем экспарт у іншыя краіны, у прыватнасці на ўсход. Нас цікавіць рынак Кітайскай Народнай Рэспублікі, мы яго адкрылі не так даўно (5-7 гадоў таму) і паступова нарошчваем аб'ёмы паставак. Наменклатура паставак у Кітай вельмі шырокая - цукар, кандытарскія вырабы, прадукты дзіцячага харчавання, рапсавы алей і інш. Па выніках мінулага года і першага квартала бягучага КНР выйшла на другое месца па аб'ёмах паставак, апярэдзіўшы многія іншыя краіны. Сёння мы вучымся працаваць на гэтым рынку", - расказаў ён.

Экспарт прадукцыі канцэрна ў 2022 годзе налічвае 36 краін. "Узровень даверу да нашай прадукцыі даволі высокі. Мы цяпер актыўна распаўсюджваем яе на рынак Персідскага заліва, В'етнама. Вядзём перагаворы з Індыяй па магчымасцях паставак", - адзначыў старшыня "Белдзяржхарчпрама".

Што датычыцца далейшых планаў, на прадпрыемствах канцэрна маюць намер нарошчваць вытворчыя магутнасці, аўтаматызаваць асобныя ўчасткі з вялікім аб'ёмам ручной работы. "Традыцыйна пастаўкі абсталявання ішлі з еўрапейскіх дзяржаў, аднак цяпер у нас ёсць прапановы па пастаўцы альтэрнатыўных відаў абсталявання з Турцыі, Расіі, КНР і іншых дружалюбных краін", - дадаў Алег Жыдкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі