Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 жніўня 2020, 09:21

Збожжавыя ў Беларусі ўбраны з 67,9 працэнта плошчаў

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збожжавыя і зернебабовыя культуры (акрамя кукурузы, грэчкі і проса) убраны амаль з 1,5 млн га, што складае 67,9 працэнта запланаванай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 87,2 працэнта плошчы (294,4 тыс. га). У Гомельскай вобласці ўбрана 81,6 працэнта плошчы ад плана (277,5 тыс. га), Гродзенскай - 75,6 працэнта (240,9 тыс. га), Мінскай - 70,4 працэнта (341,5 тыс. га), Магілёўскай - 52,5 працэнта (176,7 тыс. га), Віцебскай - 42,4 працэнта (160,1 тыс. га).

Паводле даных на 10 жніўня, усяго па краіне намалочана 5,6 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 38,1 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 32,1 ц/га). Рубеж 1 млн т збожжа пераадолелі Брэсцкая, Мінская і Гродзенская вобласці.

Лён выцераблены на 37 тыс. га (76 працэнтаў уборачнай плошчы). Пераварочванне стужак лёну праведзена на 10,8 тыс. га (29,1 працэнта да выцерабленага). Льнотраста паднята з 0,55 тыс. га, нарыхтавана 2,02 тыс. т.

Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 731 тыс. га (89,3 працэнта ад плана). Нарыхтавана 709,6 тыс. т сена (70,3 працэнта ад плана), 12,437 млн т сенажу (98,7 працэнта) і 526,4 тыс. т сіласу (2,75 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадае на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 42,5 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена - 1,01 млн т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі