Фота з архіва
19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 99 працэнтаў плошчаў, што складае 2262 тыс. га, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
"Паводле аператыўных даных на 19 лістапада, з палёў краіны намалочана 10 871 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай - 2700 тыс. т, Брэсцкай - 2184 тыс. т, Гродзенскай - 2143 тыс. т, Гомельскай - 1401 тыс. т, Магілёўскай - 1369 тыс. т, Віцебскай - 1074 тыс. т", - расказалі ў прэс-службе.
Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 43,6 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 5,5 ц/га.
Нарыхтавана льнотрасты 211 тыс. т, ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 12 ц/га, сенажу - 14 072 тыс. т (101 працэнт плана), сіласу - 20 030 тыс. т (97 працэнтаў плана), травяных кармоў - 9758 тыс. т кармавых адзінак (97 працэнтаў плана).
Цукровыя буракі ўбраны з 99 працэнтаў плошчаў, або 107 тыс. га. Накапана 5849 тыс. т караняплода. Ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 52 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезены 81 працэнт ад накапаных буракоў, што складае 4749 тыс. т.
Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 240 тыс. т, убрана 100 працэнтаў плошчаў.
Узарана пад зябліва 1176 тыс. га, што складае 82 працэнты ад плана 1432 тыс. га.-0-