Фота з архіва
21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Егіпце Яўген Сабалеўскі сустрэўся са старшынёй Арабскай арганізацыі па індустрыялізацыі Мухтарам Абдэль Лаціфам. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў беларускай загранустанове ў Егіпце.
Бакі пацвердзілі намер развіваць сумесныя праекты ў галіне прамысловай кааперацыі. У тым ліку размова ішла аб іх папярэдняй прапрацоўцы ў рамках чацвёртага пасяджэння беларуска-егіпецкай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне прамысловасці і восьмага пасяджэння беларуска-егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі.
На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні стварэння ў Егіпце зборачных вытворчасцей беларускай аўтамабільнай і трактарнай тэхнікі на базе прадпрыемстваў Арабскай арганізацыі па індустрыялізацыі. Акрамя таго, разгледжаны тэмы пашырэння супрацоўніцтва ў галіне водаачысткі, беспілотных лятальных сістэм і электратранспарту.-0-