19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завод па вытворчасці звадкаванага газу пабудуюць на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" да 2025 года. Аб гэтым журналістам расказала генеральны дырэктар ТАА "Газпрам гелій сэрвіс" Любоў Брыш пасля сумеснага пасяджэння камісій Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларусі ёсць патрэбнасць і інтарэс у вытворчасці звадкаванага прыроднага газу. "Была дасягнута дамоўленасць з урадам Беларусі аб будаўніцтве завода па аналогіі з такой жа вытворчасцю ў Валгаградскай вобласці", - расказала гендырэктар. Паводле яе слоў, спецыяльна для "Газпрама" былі выпушчаны пастановы і растлумачэнні. З-за таго, што ў Беларусі часова няма адпаведнай заканадаўчай базы, праектавацца вытворчасць будзе па спецыяльных тэхнічных умовах.
Пагадненне было падпісана з "Вялікім каменем" яшчэ ў мінулым годзе. "Нам выдзелілі зямельны ўчастак для першай чаргі, - расказала Любоў Брыш. - Плануецца, што гэту вытворчасць увядуць у эксплуатацыю ў 2025 годзе. Магутнасць завода будзе каля 4 тыс. т у год або 0,4 т у гадзіну. Гэтага дастаткова, каб забяспечваць аўтатранспартныя прадпрыемствы і закрыць патрэбнасці БЕЛАЗа і МАЗа на бягучым этапе". Гэта добрая магутнасць, таму што, напрыклад, устаноўка на 0,4 т у гадзіну ў Прымор'і здольна запраўляць палівам 53 КАМАЗы, якія курсіруюць па маршруце 3 тыс. км.
Інвестыцыі ў будаўніцтва першай чаргі ЗПГ-завода складуць да 1 млрд расійскіх рублёў, каб сфарміраваць рынак. "Мы бяром модульныя рашэнні, якія потым можна нарошчваць і тыражаваць кожны год. Тэхнічныя ўмовы на газ "Белпалівагаз" нам выдаў, будаваць мы ўмеем этапамі", - сказала яна.
Сумеснае пасяджэнне камісій Парламенцкага сходу па энергетыцы, камісіі Парламенцкага сходу па транспорце і камісіі Парламенцкага сходу па прамысловасці і гандлі Саюзнай дзяржавы праходзіць у індустрыяльным парку "Вялікі камень".
Перад наведваннем парка ўдзельнікі пасяджэння ўсклалі кветкі да мемарыяла Курган Славы.-0-