Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 студзеня 2022, 11:00

Завод па вытворчасці вакцын і дзіцячыя сады: больш за 150 аб'ектаў увайшло ў дзяржінвестпраграму на 2022 год

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва 157 аб'ектаў будзе прафінансавана ў адпаведнасці з Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай на 2022 год. Аб гэтым расказаў першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар, каменціруючы падпісаны 26 студзеня кіраўніком дзяржавы ўказ нумар 18, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

"Па сутнасці, дзяржінвестпраграма ўяўляе сабой дарожную карту капітальных укладанняў, якія будуць прафінансаваны за кошт рэспубліканскага бюджэту. З улікам яго магчымасце й сродкі дзяржінвестпраграмы сканцэнтраваны на аб'ектах, якія ўводзяцца ў эксплуатацыю ў бягучым годзе (такіх 48), а таксама на пераходных, з высокай ступенню будаўнічай гатоўнасці. Цана пытання - Br695 млн", - сказаў Юрый Чабатар.

Паводле яго слоў, у гэтым годзе завершыцца будаўніцтва сацыяльна значных аб'ектаў. "Гэта дзіцячыя сады ў Фаніпалі і Любані. Закончым рэканструкцыю комплексу будынкаў БДУ, палацава-паркавых ансамбляў у Косаве і Жылічах. Адкрыецца абноўлены мост цераз раку Заходняя Дзвіна ў раёне Наваполацка", - адзначыў першы намеснік міністра.

Асаблівая ўвага ўдзелена медыцыне. "Запланаваны будаўніцтва завода па вытворчасці вакцын, у тым ліку ад COVID-19, у Віцебскай вобласці і рэканструкцыя будынкаў Рэспубліканскай клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне", - праінфармаваў Юрый Чабатар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі