Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 снежня 2019, 11:04

Зацверджаны цэны на газ і тарыфы на электрычнасць з 1 студзеня

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад устанавіў новыя цэны на газ, тарыфы на электрычную і цеплавую энергію. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 28 снежня 2019 года нумар 933 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Прыродны газ

Вызначана цана на газ, які выкарыстоўваецца з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу. Пры наяўнасці індывідуальных газавых абагравальных прыбораў яна складзе ў ацяпляльны перыяд з 1 студзеня па 31 мая ўключна - Br0,1205 за кубаметр, з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна - Br0,1271. У летні перыяд газ будзе каштаваць Br0,4213 за кубаметр. Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў кошт складзе Br0,4213 за кубаметр газу незалежна ад сезона.

Калі ў доме або кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана складзе Br3,37 з аднаго пражываючага ў месяц. Цана на газ у жыллі, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, будзе Br9,69 з аднаго пражываючага. У кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, газ будзе каштаваць Br5,48 для аднаго пражываючага ў месяц.

У жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя абагравальныя прыборы (і няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу), у ацяпляльны перыяд з 1 студзеня па 31 мая давядзецца плаціць Br0,5320 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, з 1 чэрвеня па 31 снежня - Br0,5936. У летні перыяд устаноўлены наступныя цэны: з 1 студзеня па 31 мая - Br0,1995, з 1 чэрвеня па 31 снежня - Br0,2226.

Звадкаваны газ

Кубаметр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальнымі газавымі абагравальнымі прыборамі будзе каштаваць у ацяпляльны сезон з 1 студзеня па 31 мая Br1,9563, з 1 чэрвеня па 31 снежня - Br2,1628. У летні перыяд цана будзе Br1,1409. Пры адсутнасці індывідуальных газавых абагравальных прыбораў 1 куб.м таксама будзе каштаваць Br1,1409.

Калі ў доме або кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана звадкаванага газу складзе Br3,42 з аднаго пражываючага ў месяц. Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка і адсутнасці цэнтральнага гарачага водазабеспячэння ён будзе каштаваць Br9,7. Пры наяўнасці газавай пліты, адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка - Br4,56 з аднаго пражываючага ў месяц.

Цана на звадкаваны газ у жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя абагравальныя прыборы (і няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу) у ацяпляльны сезон складзе: з 1 студзеня па 31 мая ўключна - Br6,3021 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна - Br7,0314. У летні перыяд яна будзе Br1,1409.

Газ у балонах

Цана 1 кг газу ў балонах вагой 21 кг у межах норм спажывання складзе Br0,81. Такім чынам, такі балон будзе каштаваць Br17.

Электраэнергія

Аднаставачны тарыф на электраэнергію ў жылых дамах і кватэрах, дзе ёсць электрапліты, складзе Br0,1616 за 1 кВт.гадз.

Дыферэнцыраваны тарыф па двух часавых перыядах у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) - Br0,1131 за 1 кВт.гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) - Br0,3232.

Павышаецца таксама дыферэнцыраваны тарыф па трох часавых перыядах. У перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) ён складзе Br0,097 за 1 кВт.гадз, максімальных нагрузак (з 17.00 да 23.00) - Br0,2909, у астатні час сутак - Br0,1131.

Кошт электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складзе Br0,1109 за 1 кВт.гадз, у астатні час сутак - Br0,2059.

Што датычыцца тарыфаў на камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, то яны складуць: за 1 Гкал цеплавой энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння - Br92,25; за 1 куб.м прыроднага газу, што выкарыстоўваецца з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, - Br0,4421. За 1 куб.м прыроднага газу, што выкарыстоўваецца без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка, тарыф складзе Br3,54 з аднаго пражываючага ў месяц, Br10,17, - пры наяўнасці газавай пліты і індывідуальнага газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння), Br5,75 - пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка. За 1 кВт.гадз электраэнергіі аднаставачны тарыф складзе Br0,209, дыферэнцыраваны тарыф па двух часавых перыядах у час мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) - Br0,1463, максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) - Br0,418.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі