Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 красавіка 2020, 09:31

Зацверджаны правілы работы Камісіі па пытаннях дзяржрэгулявання цэнаўтварэння пры Саўміне

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджаны рэгламент Камісіі па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Дакументам устанаўліваюцца правілы дзейнасці камісіі для разгляду і прыняцця рашэння па пытаннях змянення цэн і тарыфаў у адпаведнасці з пастановай Саўміна нумар 184 ад 30 сакавіка 2020 года "Аб часовых мерах па стабілізацыі сітуацыі на спажывецкім рынку".

Рэгламентам вызначаны пералік дакументаў для разгляду на пасяджэннях камісіі, а таксама парадак і тэрміны іх унясення. Дзяржорганы і дзяржарганізацыі, што ажыццяўляюць рэгуляванне цэн (тарыфаў) на тавары і паслугі, уносяць прапановы ў МАРГ. Гаспадарчыя таварыствы і КУП, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, іншыя недзяржаўныя юрыдычныя асобы, ІП - у аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам. Гаспадарчыя таварыствы і РУП, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, - у органы дзяржкіравання, дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя ўраду.

МАРГ на працягу двух рабочых дзён з моманту паступлення поўнага пакета дакументаў арганізуе разгляд прадстаўленых матэрыялаў на пасяджэнні камісіі. Аб выніках узгаднення павышэння цэн і тарыфаў міністэрства інфармуе юрыдычных асоб і ІП, у тым ліку праз афіцыйны сайт.

Згодна з пастановай Саўміна нумар 184, якая дзейнічае да 30 чэрвеня, Мінбудархітэктуры, Міністэрству аховы здароўя, Мінлясгасу, Мінпраму, Мінсельгасхарчу, "Беллегпраму", "Беллеспаперапраму", "Белдзяржхарчпраму", "Белнафтахіму", іншым рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму неабходна не дапускаць росту адпускных цэн і тарыфаў на тавары і паслугі, што аказваюцца падпарадкаванымі арганізацыямі, вышэй за 0,5 працэнта штомесяц. Таксама ім трэба забяспечыць пастаўкі вырабляемай прадукцыі ў рознічную гандлёвую сетку пад патрэбнасць унутранага рынку. Юрыдычным асобам усіх форм уласнасці і ІП, якія ажыццяўляюць вытворчасць, увоз і рэалізацыю тавараў на ўнутраным рынку або аказваюць паслугі, таксама трэба не дапускаць павышэння цэн і тарыфаў вышэй за 0,5 працэнта штомесяц.

Павышэнне цэн вышэй за ўстаноўленую мяжу дапускаецца толькі па ўзгадненні з Камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў. Акрамя таго, дзяржаўныя органы (арганізацыі), якія ажыццяўляюць рэгуляванне цэн (тарыфаў) у адпаведнасці з заканадаўствам, не павінны іх павышаць без узгаднення з камісіяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі