Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 ліпеня 2022, 10:48

Зацверджана праграма па стабілізацыі цэн і кантролі за цэнаўтварэннем

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад і Камітэт дзяржаўнага кантролю зацвердзілі праграму дзеянняў па стабілізацыі цэн, удасканаленні метадалогіі цэнаўтварэння і кантролю за выкананнем заканадаўства аб цэнаўтварэнні на 2022 год, паведамілі БЕЛТА ва ўрадзе.

Гэта стратэгічны план, які прадугледжвае рэалізацыю да канца года дзеянняў па насычэнні ўнутранага рынку таварамі (легалізацыя паралельнага імпарту, распрацоўка комплексу мер па вытворчасці імпартазамяшчальнай сельскагаспадарчай прадукцыі, удасканаленне сістэмы стабфондаў), эканамічным і адміністрацыйным характары рэгулявання (перавод разлікаў за энергарэсурсы на расійскія рублі, перагляд праграм па зніжэнні затрат, удасканаленне дзяржаўных закупак, карэкціроўка пераліку тавараў, якія падпадаюць пад дзяржаўнае цэнавае рэгуляванне), удасканаленні метадалогіі цэнаўтварэння і кантрольнай дзейнасці. Таксама плануецца ўкараненне адзінай цэнтралізаванай лічбавай платформы ў сацыяльнай сферы, прадаўжэнне дзеяння пагаднення аб скідках, рэалізацыя механізма маніторынгу цэн на імпартуемыя тавары і ўкараненне аналітычнай сістэмы маніторынгу цэн шляхам кантролю касавага абсталявання.

Паведамляецца, што большасць мерапрыемстваў знаходзіцца ў высокай стадыі прапрацоўкі, асобныя ўжо рэалізуюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі