Фота з архіва
25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зацверджана новая рэдакцыя інструкцыі аб парадку правядзення валютна-абменных аперацый. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 15 ліпеня 2024 года нумар 214, якая ўступіць у сілу з 26 кастрычніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацбанку.
Прынятая інструкцыя не змяняе дзеючы парадак правядзення валютна-абменных аперацый фізічнымі і юрыдычнымі асобамі. Пры гэтым у мэтах абароны правоў спажыўцоў банкаўскіх паслуг уводзяцца палажэнні, якія замацоўваюць асаблівасці правядзення валютна-абменных аперацый з выкарыстаннем плацежных інструментаў і ўстанаўлення (прымянення) абменных курсаў па такіх аперацыях.
Інструкцыяй вызначаны склад плацежных інструментаў, з прымяненнем якіх магчыма правядзенне валютна-абменных аперацый. У прыватнасці, да такіх інструментаў аднесены банкаўскія плацежныя карткі, плацежныя праграмныя дадаткі, плацежныя мабільныя дадаткі, плацежныя інструменты ў форме праграмнага забеспячэння, якія забяспечваюць доступ да электронных грошай.
У адпаведнасці з інструкцыяй, умовы правядзення юрыдычнымі і фізічнымі асобамі валютна-абменных аперацый з выкарыстаннем плацежных інструментаў вызначаюцца ў дагаворы паміж банкам і кліентам. Пры гэтым банкі павінны замацаваць у сваіх лакальных дакументах парадак устанаўлення абменных курсаў пры правядзенні валютна-абменных аперацый з выкарыстаннем плацежных інструментаў і давядзення ўстаноўленых курсаў да кліентаў.
Новая рэдакцыя таксама змяшчае шэраг дапаўненняў, якія ўдакладняюць асобныя нормы адносна правядзення валютна-абменных аперацый, што дасць магчымасць выключыць неадназначнасць іх тлумачэння.-0-