Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 снежня 2018, 17:05

Затраты на інфраструктуру ў прыватнай забудове павінны вызначаць пры выдачы дазвольнай дакументацыі

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Велічыню затрат на праектаванне і будаўніцтва інфраструктуры, пакрываемых грамадзянамі пры будаўніцтве аднакватэрных жылых дамоў, мясцовыя выканкамы павінны вызначаць пры выдачы дазвольнай дакументацыі на ўзвядзенне дамоў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва, каменціруючы дзеянне ўказа нумар 26 "Аб мерах па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці".

Згодна з указам, затраты на інфраструктуру павінны пакрываць грамадзяне, якія набылі зямельныя ўчасткі пасля яго ўступлення ў сілу, гэта значыць пасля 1 красавіка 2014 года. Пры гэтым дата ўводу аб'ектаў інфраструктуры не мае значэння. Затраты не пакрываюцца, калі яны ўжо былі ўключаны ў плату за ўчасткі, якія набываюцца на аўкцыёнах. Ад пакрыцця сродкаў вызвалены маючыя патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Велічыня затрат на інфраструктуру залежыць ад праектнай магутнасці дома. Неабходную для выплаты суму павінны вызначаць мясцовыя выканкамы пры выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва дома. Для яе атрымання трэба звярнуцца ў выканкам з пісьмовай заявай, у якой пазначаюцца параметры, тэхнічныя характарыстыкі будучага дома і інжынерна-тэхнічнага абсталявання.

У Мінбудархітэктуры падкрэслілі, што пры фарміраванні зямельных участкаў для правядзення аўкцыёну кадастравы кошт зямельнага ўчастка павінен быць актуалізаваны з улікам наяўнасці размеркавальнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры да зямельных участкаў, выстаўленых на аўкцыён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі