Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Затраты на аказанне паслуг ЖКГ у I паўгоддзі знізіліся на 5,8 працэнта

Эканоміка 05.08.2019 | 13:40
Фота з архіва
Фота з архіва

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі затраты на аказанне жыллёва-камунальных паслуг у студзені - чэрвені 2019 года ў супастаўных умовах знізіліся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018-га на 5,8 працэнта пры заданні 5 працэнтаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на партал камунальнай дасведчанасці насельніцтва.

У I паўгоддзі прадпрыемствы ЖКГ сэканомілі звыш Br38 млн за кошт рэалізацыі энергазберагальных мерапрыемстваў, зніжэння тэхналагічных страт цяпла і вады, скарачэння накладных расходаў. Так, толькі ўкараненне энергазберагальных тэхналогій дало эканомію амаль Br11 млн.

Таксама значны ўплыў на эканамічныя паказчыкі аказала выкананне работ уласнымі сіламі, змяншэнне выкарыстання тэхнікі пабочных арганізацый, правядзенне конкурсных таргоў, адключэнне водаразборных калонак, ліквідацыя незаконных падключэнняў да вадаправоднай сеткі, аптымізацыя схем цеплазабеспячэння населеных пунктаў.

Заданне па зніжэнні затрат выканана па ўсіх відах паслуг і ва ўсіх рэгіёнах.

Таксама ў студзені-чэрвені прадаўжаліся работы па замене цеплавых сетак з працяглымі тэрмінамі эксплуатацыі, што дало магчымасць знізіць страты цяпла да 10 працэнтаў пры заданні 11 працэнтаў. Зведзена да мінімуму колькасць аварыйных сітуацый. У цэлым план на 2019 год прадугледжвае замену 649,2 км сетак, на гэтыя мэты з бюджэту выдзелена Br59 млн.

Выканана ва ўсіх абласцях і заданне па замене сетак водазабеспячэння і водаадвядзення. На мерапрыемствы ў бягучым годзе прадугледжана фінансаванне ў памеры Br21 млн, што перавышае фактычнае выкананне 2018 года ў 1,4 раза.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).