Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Зарплаты бюджэтнікаў у 2020 годзе будуць расці апераджальнымі тэмпамі - Ермаловіч

Эканоміка 02.12.2019 | 09:47
Фота з архіва
Фота з архіва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заработныя платы работнікаў бюджэтнай сферы ў 2020 годзе будуць расці апераджальнымі тэмпамі, паведаміў міністр фінансаў Максім Ермаловіч 1 снежня ў эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Мы фактычна набліжаемся да паказчыка 80 працэнтаў (адносна сярэдняй зарплаты па краіне. - Заўвага БЕЛТА) на канец года. Па многіх абласцях паказчык перавышае ўжо 80 працэнтаў. Праблема ў Мінску, дзе гэтыя суадносіны значна ніжэйшыя. У цэлым гэта ўплывае на агульны паказчык па краіне. Мы будзем недзе на ўзроўні 78-79 працэнтаў, гэта значыць вельмі блізка да 80 працэнтаў у канцы бягучага года", - сказаў Максім Ермаловіч.

Паводле слоў міністра, толькі паскораны рост заработнай платы ў эканоміцы не дазволіў выйсці на мэтавыя суадносіны, але гэта будзе зроблена ў наступным годзе. "Мы закладаем апераджальныя тэмпы росту заработнай платы ў бюджэтным сектары, таму што яны папярэднія гады адставалі. Цяпер нам трэба рабіць больш хуткі крок", - дадаў ён.

Акрамя таго, на наступны год закладзены беспрэцэдэнтны аб'ём сродкаў на падтрымку ФСАН - амаль Br2 млрд, з іх амаль Br1 млрд - на забеспячэнне збалансаванасці бюджэту фонду для выплаты працоўных пенсій. Гэта дасць магчымасць вырашыць задачу па падтрыманні ўзроўню працоўных пенсій не ніжэй за 40 працэнтаў зарплат па эканоміцы.

Калі гаварыць аб тэрмінах павышэння зарплат бюджэтнікам і пенсій, то абмяркоўваюцца розныя варыянты. "Пакуль разглядаем, у якія тэрміны гэта павышэнне правесці. Канчатковага рашэння пакуль няма, але ўрад над гэтым працуе. Думаю, што да канца года прадставім Прэзідэнту план, па якім будзе праводзіцца гэта павышэнне", - адзначыў Максім Ермаловіч.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.